На паўднёвым усходзе Украіны пачаўся адвод цяжкіх узбраенняў

24 февраля 2015

Згодна з планам, падраздзяленні Узброеных сіл Украіны будуць адводзіцца ад фактычнай лініі судакранання, а фарміраванні самаабвешчаных рэспублік - ад лініі, вызначанай мінскімі дамоўленасцямі. Узаемны працэс будзе праходзіць пад кантролем назіральнікаў АБСЕ. Чакаецца, што ён зойме каля двух тыдняў. Сітуацыю на ўсходзе Украіны сёння ў Парыжы абмеркавалі кіраўнікі МЗС "нармандскай чацвёркі".

У прыватнасці, міністры замежных спраў Германіі, Францыі, Расіі і Украіны абмеркавалі пытанне аб прысутнасці міратворцаў у Данбасе. Гэта першая такая сустрэча пасля падпісаных у Мінску пагадненняў. Нагадаем, на мінулым тыдні Кіеў звярнуўся да ЕС і ААН з просьбай разгарнуць міратворчыя місіі на ўсходзе краіны. Паводле слоў кіраўніка знешнепалітычнага ведамства Украіны Паўла Клімкіна, "прысутнасць міратворцаў - гэта гарантыя выканання мінскіх дамоўленасцяў".