Дзеці з Японіі зноў прыедуць у Беларусь

9 июля 2013

Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка падпісаў загад аб вылучэнні сродкаў для арганізацыі адпачынку ў Беларусі дзяцей, што пацярпелі ад аварыі на АЭС Фукусіма. У перыяд з 29 ліпеня па 9 жніўня ў нашай краіне пройдуць аздараўленне 25 падлеткаў з Японіі. Адпачынак будзе арганізаваны ў Нацыянальным дзіцячым адукацыйна-аздараўленчым цэнтры Зубраня. Аналагічная гуманітарная дапамога была аказаная Японіі летась. Для дзяцей арганізоўваліся адукацыйныя і аздараўленчыя мерапрыемствы. Падчас разнастайных экскурсій яны знаёміліся з гістарычнай і культурнай спадчынай Беларусі.