На паўднёвым усходзе ЗША ліквідуюць наступствы стыхійных бедстваў

1 декабря 2016

Пад ударам тарнада апынуліся штаты Тэнесі і Алабама. Працягваецца і барацьба з ляснымі пажарамі, тысячы людзей эвакуіраваныя. У штатах Джорджыя, Паўночная Караліна і Тэнесі агнём знішчаныя сотні пабудоў. Самая сур'ёзная сітуацыя  ў Гатлінбургу: свае дамы пакінулі больш за 14 тысяч мясцовых жыхароў. Пажар не абмінуў і аб'ект Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА - нацыянальны парк Грэйт-Смокі-Маўнтынс. На яго тэрыторыі ратавальнікі знайшлі  целы сямі чалавек. Тушыць полымя дапамагаюць байцы Нацыянальнай гвардыі, але  перашкаджае моцны вецер. У некаторых раёнах ачагі ўзгарання лакалізаваныя. Усяго за апошнія дні загінулі не менш як 10 чалавек, прыкладна столькі ж атрымалі раненні.