На японскім горным курорце Кусацу адбылося вывяржэнне вулкана Сіранэ

23 января 2018

На японскім горным курорце Кусацу пацярпелі 15 чалавек. Тут адбылося вывяржэнне вулкана Сіранэ. Відавочцы гавораць, што гэта было падобнае на бамбардзіроўку распаленымі камянямі. Яны трапілі ў гандолу канатнай дарогі і адзін з павільёнаў. Вывяржэнне таксама выклікала снежны апоўзень.