На ўсходзе Канады парушаныя авіязносіны

23 декабря 2013

З-за ледзянога дажджу і моцнага ветру на ўсходзе Канады парушаныя авіязносіны. Адмененыя тысячы рэйсаў у аэрапортах Атавы, Таронта, Манрэаля і Галіфакса. У некаторых раёнах Усходняй Канады таксама поўнасцю прыпыненыя аўтобусныя і чыгуначныя зносіны. Амаль паўмільёна чалавек засталіся без электрычнасці. Паводле звестак уладаў, аднавіць электразабеспячэнне пацярпелых раёнаў, хутчэй за ўсё, удасца толькі праз некалькі дзён. Больш за ўсё пацярпела правінцыя Антарыа, дзе ледзяны дождж ідзе ўжо двое сутак.