На паўночны ўсход ЗША прыйдуць дажджы

21 ноября 2014

На паўночны ўсход ЗША ў выхадныя на змену снегападам прыйдуць дажджы. І ўлады асцерагаюцца, што такога ўдару стыхіі не змогуць вытрымаць дахі шэрагу жылых дамоў і прадпрыемстваў. У штаце Нью-Ёрк падоўжаны рэжым надзвычайнай сітуацыі. Закрытыя многія аўтатрасы. Аэрапорты адмяняюць рэйсы. Да работ па ўборцы снегу прыцягнутыя тысячы чалавек. Ахвяр магутнага снегападу ўжо 10, прычына смерці большасці з іх - пераахаладжэнне. У асноўным, гэта жыхары штата Нью-Ёрк.