На поўначы Польшчы грузавы цягнік сутыкнуўся з пасажырскім

31 августа 2017

На поўначы Польшчы грузавы цягнік сутыкнуўся з пасажырскім, пасля чаго апошні сышоў з рэек. Пацярпелі 20 чалавек, у тым ліку чацвёра дзяцей. Па словах медыкаў, ва ўсіх пацярпелых лёгкія раненні. У пасажырскім цягніку знаходзіліся 130 чалавек. Яны эвакуіраваныя. Прычыны аварыі высвятляюць спецыялісты.