На прапускных пунктах у ЕС утварыліся вялікія чэргі з фур

13 марта 2024

Чэргі на мяжы з кожным днём усё даўжэйшыя. У гэтыя хвіліны ўезду ў ЕС на літоўскім кірунку чакаюць больш чым 2,1 тыс. фур.

Самы загружаны прапускны пункт - "Каменны Лог". За суткі аформілі ўсяго 66 фур з 500 магчымых, гэта значыць 3 аўто з 20 за гадзіну. А праз пагранпераход "Грыгыраўшчына" на мяжы з Латвіяй прайшла толькі палова фур ад нормы. Зараз тут стаяць 600 цяжкагрузаў.

Амаль такая ж карціна і на польскай мяжы. Нашы пагранічнікі не раз адзначалі, што гатовы афармляць максімальную колькасць грузаў, калі сумежны бок будзе працаваць з улікам іх магчымасцяў. Аднак, як бачым, сітуацыя толькі пагаршаецца.