Ветэраны, гісторыкі і юныя беларусы пра гісторыю і Дзень Перамогі

9 мая 2021

Cямейныя архівы лепш за любы падручнік па гісторыі. Медалі - сапраўдны рарытэт для сённяшняга пакалення. А раней дзецьмі многія прымяралі ордэны, разглядалі фатаграфіі, кожны хацеў стаць разведчыкам, лётчыкам, танкістам. Сёння цалкам акунуцца ў атмасферу таго часу можна ў музеі Вялікай Айчыннай.

У музеі Вялікай Айчыннай вайны сёлета размясцілася і выязная студыя Агенцтва тэленавін. Давайце прама зараз даведаемся, што думаюць ветэраны, гісторыкі і юныя беларусы пра нашу галоўную гістарычную спадчыну - памяць.