На пажары ў лагеры для мігрантаў у Грэцыі загінула дзіця

17 марта 2020
У лагеры для мігрантаў на востраве Лесбас зноў успыхнуў пажар. Загінула дзіця. Некалькі чалавек былі параненыя. Прычына здарэння пакуль не ўстаноўлена. Лагер для мігрантаў "Морыя" - найбуйнейшы ў Еўропе. Там застаюцца больш як 20 тысяч чалавек, нягледзячы на тое, што цэнтр разлічаны толькі на 3 тысячы.