Лагоднае вясенняе надвор’е зменілася ветрам і дажджом

13 апреля 2015

Дождж, шквалістыя парывы ветру і зацягнутае хмарамі неба. Надвор'е ў сталічным рэгіёне сёння рэзка змянілася ў другой палове дня. Сіноптыкі аб’явілі штармавое папярэджанне. Вадзіцелям трэба быць уважлівымі на дарогах, захоўваць дыстанцыю і пазбягаць рэзкіх манёўраў. Нельга пакідаць аўтамабілі пад дрэвамі. Пахаладанне захаваецца і ў наступныя дні. У прагнозах дождж, а часам нават і мокры снег. Вецер будзе дасягаць 20 метраў за секунду.

Пачынаючы з пятніцы, тэмпература паветра будзе паніжацца. У выхадныя дні тэмпература паветра складзе ноччу ад мінус 3 да 3 з плюсам, днём плюс 7-9. Цёплае вясновае надвор’е вернецца ў Мінскую вобласць не раней за 25 красавіка.