На парламенцкіх выбарах у Чарнагорыі перамагае Дэмакратычная партыя сацыялістаў

17 октября 2016

На парламенцкіх выбарах у Чарнагорыі перамагае кіруючая Дэмакратычная партыя сацыялістаў на чале з прэм'ер-міністрам Міла Джуканавічам. У іх - 40% галасоў. На другім месцы - апазіцыйны блок "Дэмакратычны фронт" - 27%. І трэцяе месца - за ўмеранай апазіцыяй. Адзначым, што ні адна з партый не атрымлівае абсалютнай большасці. Гэта значыць, што ніхто самастойна не зможа сфарміраваць урад, і ён зноў будзе кааліцыйным. Такім чынам, захаваецца пытанне выбару паміж членствам у ЕС і НАТА і дружбай з Расіяй.