На мігрантаў у Міжземным моры напалі блакітныя акулы

28 ноября 2017

Загінулі 30 чалавек, большасць з іх - жанчыны і дзеці. Яшчэ некалькі прапалі без вестак. На гумовай лодцы з Афрыкі да берагоў Італіі накіроўваліся каля 40 пасажыраў. Судна з бежанцамі здзьмулася за 60 кіламетраў ад Трыпалі. На целы ахвяр у акружэнні пяці блакітных акул натыкнуліся супрацоўнікі берагавой аховы Лівіі.