На Марсе выяўлена гіганцкае возера замёрзлай вады

22 декабря 2018

На сайце Еўрапейскага касмічнага агенцтва апублікаваны здымак запоўненага лёдам кратара Каралёва. Здымак даслала міжпланетная станцыя "Марс Экспрэс". У кратары,   паводле папярэдніх ацэнак, утрымоўваецца больш за дзве тысячы кубічных кіламетраў вадзянога лёду. Дарэчы, гэтым летам гэты ж апарат выявіў возера вадкай вады пад палярным лёдам на паўднёвым полюсе планеты.