Наталля Качанава - старшыня Савета Рэспублікі

6 декабря 2019

Сенатары выбралі старшыню Савета Рэспублікі


У першы дзень працы сенатараў сёмага склікання вызначылася кіраўніцтва верхняй палаты парламента. Наталля Качанава заняла пасаду спікера, яе намеснікам стаў Анатоль Ісачанка - абодва кіраўнікі ўвайшлі ў новы склад Савета Рэспублікі па прэзідэнцкай квоце. У першым інтэрв'ю на новай пасадзе Наталля Качанава распавяла аб прыярытэтах працы сенатараў на найбліжэйшыя чатыры гады.

Сёння ж сенатары сфарміравалі профільныя камісіі і выбралі іх старшынь. Камісію па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні ўзначаліў Міхаіл Русы, за міжнародны вектар Савета Рэспублікі зараз адказвае Сяргей Рачкоў, а за эканоміку і фінансы - начальнік галоўнага ўпраўлення Мінфіна па Мінску  Таццяна Рунец.