На Гаваях аб’яўлены чырвоны ўзровень небяспекі

18 мая 2018

На Гаваях аб’яўлены чырвоны, самы высокі ўзровень небяспекі. Вулкан Кілауэа стаў вывяргацца з новай сілай - на вышыню 9 кіламетраў ён выкінуў гіганцкае воблака распаленага попелу. Авіялайнерам забаронена пралятаць у гэтым раёне. Лава і атрутны газ вырываюцца з 17 расколін у зямлі, пагражаючы жылым дамам і фермерскім гаспадаркам, а таксама трасам, па якіх людзі выязджаюць з узбярэжных раёнаў.