Новыя ўзоры ўзбраення пакажуць беларускія вайскоўцы прадстаўнікам АБСЕ

5 июля 2018

Дэманстрацыя асноўных сістэм узбраення пройдзе ў рамках Венскага дакумента. Паводле гэтай дамовы, краіны штогод абменьваюцца інфармацыяй пра ваенныя сілы, бюджэты і планаванне ў сферы абароны. Сёлета нашу краіну наведаюць прадстаўнікі 19 дзяржаў АБСЕ, а таксама цэнтра па прадухіленні канфліктаў.

Алег Воінаў, начальнік дэпартамента міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва Міністэрства абароны - памочнік міністра абароны Беларусі: "У рамках міжнародных абавязацельстваў мы абавязаныя паказваць новыя ўзоры ўзбраення і тэхнікі, што мы і робім, падаючы магчымасць усім краінам АБСЕ азнаёміцца асабіста, убачыць, пачуць. І я думаю, што гэтае мерапрыемства зніме многія пытанні і той лёд недаверу, які, можа, нават і ёсць, вядома, ён растане, і мы будзем больш давяраць адно аднаму. Да гэтага трэба імкнуцца".

Сёння прадстаўнікі міжнароднай супольнасці пазнаёмяцца з найноўшымі распрацоўкамі беларускага ваенпрама: сістэмай залпавага агню "Паланэз", а таксама мінамётам "Нона". Завершыцца дэманстрацыя заўтра.