На Гаваях, дзе з сакавіка вывяргаецца вулкан Кілаўэа, аб’яўлены самы высокі ўзровень трывогі

16 мая 2018

Сейсмолагі папярэджваюць аб новых выкідах попелу і лавы. Таксама магчымыя выбухі ў раёне кратара і ўтварэнне вулканічных расколін. Узровень застылай лавы дасягае вышыні 4-павярховага дома. Вывяржэнне суправаджаецца выкідамі атрутных газаў. Акруга Пуна, дзе знаходзіцца вулкан, аб’яўлены зонай стыхійнага бедства. Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп паабяцаў Гаваям выдзеліць дапамогу. З зоны бедства эвакуяваныя 2 тысячы чалавек. Вывяржэнне разбурыла дзясяткі дамоў.