На Філіпіны абрынуўся тайфун Рама-сун

16 июля 2014
Эвакуіраваныя 180 тысяч чалавек, адзін загінуў. Шторм прывёў да магутнай паводкі на востраве Лусон. Хуткасць ветру ў рэгіёне дасягае 185 кіламетраў за гадзіну. Парушаныя марскія і авіязносіны. Летась Філіпіны моцна пацярпелі ад тайфуна Хаян - шторм забраў больш як 6 тысяч жыццяў і стаў самым смяротным бедствам за ўсю гісторыю архіпелага.