На Філіпінах упаў верталёт з кіраўніцтвам паліцыі краіны на борце

5 марта 2020
Надзвычайнае здарэнне  адбылося ў правінцыі Лагуна. Усе выжылі. 8 чалавек пацярпелі. Як паведамляецца, у момант узлёту ў горадзе Сан-Педра машына ўрэзалася ў правады лініі электраперадачы. Кіраўнік філіпінскай паліцыі  Арчы Гамбоа  дастаўлены ў бальніцу. Ён, па словах урачоў, знаходзіцца ў прытомнасці. Прычыны авіякатастрофы высвятляюць эксперты.