Выстава "Валерый Шкаруба. In Memoriam" праходзіць у Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі

2 февраля 2023

Ён пісаў краявіды краіны, якую любіў, а прыродзе надаваў філасофскі змест. Рэтраспектыўная выстава Валерыя Шкарубы ў Нацыянальным мастацкім музеі прымеркавана да 65-годдзя са дня нараджэння мастака. Ён працаваў у жанры пейзажнага жывапісу і развіваў у творчасці традыцыі рэалістычнага мастацтва. Валерый Шкаруба - уладальнік ордэна Францыска Скарыны і заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь. Акрамя персанальнай мастацкай галерэі ў Барысаве яго работы выстаўляліся ў музеях Францыі, Бельгіі, Японіі і нават у штаб-кватэры ААН.

Кожны твор мастака служыў своеасаблівым гімнам прыродзе Беларусі. Убачыць карціны можна да канца сакавіка.