На Еўропу абрынуліся наймацнейшыя за дзесяцігоддзі снегапады

12 марта 2013
Мінус сем - такой тэмпературы ў сакавіку на востраве не было з 86-га года. А ў суседняй Францыі з-за снегападаў аб'яўлены аранжавы ўзровень трывогі. У Нармандыі і Брэтані без электрычнасці засталіся амаль 70 тысяч дамоў. Складанае надвор'е і ў суседняй Германіі. З-за галалёду і снежных заносаў, а таксама недахопу прыбіральнай тэхнікі на дарогах транспартны хаос. Перабоі і ў працы чыгунак. Маразы накрылі пад канец зімы і Польшчу.