На Блізкім Усходзе адбыўся чарговы абмен палоннымі

28 ноября 2023

Ізраіль выпусціў з турмаў 30 падлеткаў і 3 жанчын. У сваю чаргу ХАМАС вызваліў 11 заложнікаў. Таксама бакі пагадзіліся прадоўжыць перамір'е яшчэ на два дні і абмяняліся спісамі людзей для наступнага абмену. Чакаецца, што сёння і заўтра ХАМАС павінен выпусціць 20 чалавек, Ізраіль - 50 палесцінскіх жанчын. Між тым кіраўнік ізраільскага Мінабароны заявіў, што пасля завяршэння перамір'я аперацыя ЦАХАЛ стане  больш маштабнай і распаўсюдзіцца на ўсю тэрыторыю сектара Газа.