"Крапач" - новы сорт яблыкаў вывела вядомы айчынны селекцыянер

4 сентября 2019

Уборка пладоў у самым разгары. Пад Мінскам збіраюць і новы сорт яблыкаў пад назвай “крапач”. Летась яго вывела вядомы айчынны селекцыянер Зоя Казлоўская. Такую незвычайную назву яблык атрымаў па дзвюх прычынах. Так называецца вёска ў Брэсцкай вобласці, дзе вырасла селекцыянер. А ў старабеларускай мове крапачом называлі чалавека, здольнага выжываць у любых умовах. Ствараць высокаўстойлівыя да хвароб сарты -  задача айчынных навукоўцаў.

Сёння на рахунку селекцыянера Зоі Казлоўскай 20 сартоў яблынь, 8 сліў, 3 грушы і нават адзін абрыкос.