На аўстралійскі Сіднэй наступаюць лясныя пажары

10 сентября 2013

Полымя ўжо ўшчыльную падабралася да горада - цалкам згарэлі каля дзесяці жылых дамоў, некалькі гаспадарчых пабудоў і аўтамабіляў. Са студэнцкага гарадка пры Сіднэйскім універсітэце эвакуіраваны больш за 2 тысячы чалавек. На барацьбу са стыхіяй кінутыя ўсе магчымыя сілы - звыш 500 пажарных, спецтэхніка і верталёты. Лакалізаваць полымя перашкаджаюць моцны вецер і засушлівае надвор'е.