На амерыканскі гарадок Мур, які перажыў небывалае тарнада, зараз абрынуліся ліўні

24 мая 2013
Сіноптыкі папярэджваюць, што ў найбліжэйшы час захаваецца небяспека  навальніц і новых смерчаў. Колькасць пацярпелых, паводле звестак на сёння, складае 377 чалавек. Страхавыя кампаніі ўжо называюць  папярэднюю суму ўрону  - лічба перавысіць 3 мільярды долараў.