Мясны скандал разгарэўся ў Францыі

17 декабря 2013

Мясны скандал вакол выкарыстання каніны ў харчовай прамысловасці разгарэўся ў Францыі. Па справе арыштаваныя 20 чалавек. У паліцыі, між тым, не выключаюць, што тых, хто мае дачыненне да справы, можа быць значна больш. Паводле звестак следства, злачынная група прадавала вытворцам фаршу мяса не прыдатнае да ўжывання. Гэта, перш за ўсё, тушы ездавых коней. Акрамя таго, на некаторых жывёлінах, імаверна, выпрабоўвалі лекі.