29 мая 2021

Мінскі трактарны завод адзначае юбілей.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў прадпрыемства.

Сёння ў лінейцы МТЗ больш за сотню мадэляў і больш як 2 сотні мадыфікацый тэхнікі. Тэхніка МТЗ працуе на пяці кантынентах, экспарт - у 45 дзяржаў. На вынік працуюць 10 заводаў па ўсёй краіне і звыш 16 тысяч работнікаў. У гонар дня нараджэння на пляцоўцы каля "Чыжоўка-Арэны" сёння праходзяць святочныя мерапрыемствы - шоу рэтра-трактароў, прэзентацыя беспілотнай машыны "Беларус". Паводле слоў кіраўніцтва холдынга МТЗ, адна з агульных задач - выпуск шматпрофільнай тэхнікі c вялікім экспартным патэнцыялам.

А заўтра на МТЗ пройдзе дзень адчыненых дзвярэй. Наведаць можна будзе 5 цэхаў з 10 і да 14 гадзін. Арганізатары падрыхтавалі і забаўную праграму.