Музей Ван Гога ў Амстэрдаме зноў расчыніў свае дзверы

2 мая 2013

Завяршылася працяглая рэканструкцыя. Першай экспазіцыяй стала выстава Ван Гог у працы. Гэта гісторыя жыцця, дасягненні, метады працы, вяршыні творчасці. Агульны кошт рэканструкцыі музея склаў каля 20 мільёнаў еўра.


 У гонар адкрыцця палотны Ван Гога прадэманстравалі і іншыя музеі свету. Тут наведвальнікі могуць убачыць дзве  версіі знакамітых Сланечнікаў, адна з якіх прыбыла з Лондана.