Магутны выбух у Турцыі

12 сентября 2016

Навіна апошняй гадзіны. Тэрміновая інфармацыя ў гэтыя хвіліны прыходзіць з Турцыі. Замініраваны аўтамабіль узляцеў у паветра ля будынка адміністрацыі ў горадзе Ван. Выбух быў такой сілы, што ў размешчаных побач дамах выбіла шкло.

Пацярпелі 11 чалавек. Наконт загінуўшых пакуль інфармацыі няма. На месца здарэння прыбываюць машыны хуткай дапамогі. Прадстаўнік кіруючай Партыі справядлівасці і развіцця ўжо заявіў, што гэта быў напад на саму арганізацыю.