Магутны выбух прагрымеў сёння ноччу ў цэнтры Кабула

7 августа 2015

У паветра ўзляцеў начынены ўзрыўчаткай аўтамабіль. Паводле папярэдніх звестак, як мінімум 8 чалавек загінулі, каля 200  пацярпелі. Мяркуецца, што мэтай тэракта быў адзін з аб'ектаў Міністэрства абароны. У выніку выбуху разбураныя некалькі будынкаў, пад іх абломкамі могуць заставацца пацярпелыя. Падрабязнасці  ў нашых наступных выпусках.