Моцны трапічны тайфун абрынуўся на паўднёвае ўзбярэжжа Кітая

6 июня 2018
Парывы ветру ў раёне дзеяння стыхіі дасягаюць 70 кіламетраў за гадзіну. Тайфун суправаджаецца моцнымі дажджамі. Мясцовыя ўлады накіравалі ў бяспечныя раёны каля 400 судоў. Абвешчана штармавое папярэджанне. У правінцыях Гуандун і Хайнань чакаюцца моцныя хвалі і шторм. Гэта ўжо чацвёрты такі тайфун за апошні год.