Магутны пажар у наркадыспансеры ў Баку

2 марта 2018

Трагедыя ў Азербайджане - магутны пажар у наркадыспансеры ў Баку. Полымя ахапіла будынак раніцай, прычым быў моцны вецер. Ратавальнікі адразу не змаглі зайсці ў будынак. Паводле папярэдніх звестак, загінулі 30 чалавек. Шматлікія атрымалі апёкі і атручванні ўгарным газам. Некаторыя пацыенты былі ляжачымі або спалі, таму не змаглі самастойна пакінуць цэнтр. Зараз пажар ужо ліквідаваны.