Моцнае землетрасенне на захадзе Японіі

9 апреля 2018

Падземныя штуршкі магнітудай 6,1 прывялі да разбурэнняў: пашкоджаныя будынкі і дарогі. У прэфектуры Сіманэ пацярпелі 5 чалавек. Многія жыхары засталіся без электрычнасці і водазабеспячэння. Для ліквідацыі наступстваў у рэгіён адпраўленыя падраздзяленні сіл самаабароны.

А жыхары японскай прэфектуры Фукуі сталі сведкамі захапляльнага супрацьстаяння вясны і зімы. У рэгіёне, дзе яшчэ ў сакавіку заквітнела сакура, пайшоў снег. Здзіўленыя японцы выклалі ў сетку кадры, як ружовыя кветкі вішняў пакрыліся шчыльным снежным покрывам. Па словах метэаролагаў, красавіцкі снег у прэфектуры Фукуі выпаў упершыню за 17 гадоў.