Магутная паводка ў Румыніі

30 июня 2016
Ахвярамі ўдару стыхіі сталі два чалавекі. На ўсходзе краіны перакрылі дарогі, у тым ліку аўтамагістралі нацыянальнага значэння. Вышыня вады ў затопленых месцах перавысіла метр. У шматлікіх сёлах перарвалася электразабеспячэнне, прапала мабільная тэлефонная сувязь, пад вадой сотні гаспадарак. Некалькі сотняў сем'яў эвакуіраваныя, пажарнікі і жандары праводзяць выратавальныя аперацыі. Паводле прагнозаў сіноптыкаў, ліўні не спыняцца ў наступныя дні - колькасць ападкаў у некаторых раёнах Румыніі перавысіць 100 метраў на квадратны метр.