Наймагутнейшы за 10 гадоў тайфун абрынуўся на кітайскі Хайнань

18 октября 2016

Наймацнейшы за апошнія 10 гадоў тайфун "Сарыка" абрынуўся на кітайскі Хайнань. Хуткасць ветру ў эпіцэнтры - 162 кіламетры за гадзіну. У аэрапорце горада Хайкоу адмененыя каля 250-ці авіярэйсаў. Таксама прыпынены рух параходаў і высокахуткасных цягнікоў. На востраве Юнсін арганізаваныя шэсць сховішчаў. У 8-мі паветах правінцыі адменены заняткі ў школах і дзіцячых садах.

Раней "Сарыка" прайшлася па Філіпінах. Зараз жа "краіна сямі тысяч астравоў" рыхтуецца да новага ўдару стыхіі - небяспечнага "Лавін". Сіноптыкі класіфікуюць яго як супертайфун, хуткасць ветру тут дасягае 220-ці кіламетраў за гадзіну. Чакаецца, што пік шторму прыпадзе на раніцу чацвярга. Ратавальнікі пацвердзілі гібель чатырох чалавек.

Тым часам, у В'етнаме лік ахвяраў паводак павялічылася да 31-го. З-за ліўняў затопленымі апынуліся больш за 100 тысяч дамоў і сельгасугоддзі. Эвакуіраваныя паўмільёна чалавек, у тым ліку, турысты. Сіноптыкі прагназуюць набліжэнне яшчэ аднаго ўрагану. Да берагоў В'етнама ён падыдзе ўжо заўтра раніцай.