Мадэльеры Даменіка Дольчэ і Стэфана Габана патрабуюць прызнаць сябе невінаватымі

26 марта 2014
Пракуратура Італіі абвінавачвае іх ў нявыплаце падаткаў. Уладальнікі моднага дома выкарыстоўваюць жалезны аргумент - маўляў, у выпадку адбывання турэмнага пакарання бізнес прыйдзецца закрыць, а гэта значыць, што мільёны людзей па ўсім свеце застануцца без любімых дызайнерскіх рэчаў.

Адзначым, што працэс па справе аб нявыплаце падаткаў пачаўся пасля адкрыцця філіяла Дольчэ-Габана ў Люксембургу. Летась у чэрвені суд Мілана прыгаварыў мадэльераў да васьмі месяцаў турэмнага зняволення.