Сёлета здаваць беларускую мову прыйшлі на 6 тысяч больш абітурыентаў

12 июня 2017

Літаральна гадзіну таму ў Беларусі пачалася актыўная фаза ўступнай кампаніі. У гэтыя хвіліны абітурыенты здаюць першае ЦТ - па беларускай мове. Іспыт праходзіць адначасова ў 13-ці пунктах сталіцы. А ўсяго ў краіне 41 пункт. У адным з універсітэтаў зараз знаходзіцца наш карэспандэнт Юлія Грызунт.

Сёлета, карыстаючыся тым, што можна прайсці адразу чатыры тэсціраванні, некаторыя вырашылі напісаць іспыт адразу па дзвюх мовах. Напрыклад, сёлета на беларускую прыйшлі на 6 тысяч больш абітурыентаў, чым у 2016-м. Другая мова застаецца рэкорднай па колькасці зарэгістраваных. Рускую прыйдуць здаваць 75,5 тысячы абітурыентаў.

Для ўдзелу ва ўступнай гонцы абітурыенты павінны прыйсці як мінімум за 30 хвілін да пачатку тэсту. Усе вельмі хвалююцца, і ўсё ж некаторыя з іх падзяліліся сваімі эмоцыямі перад адказным іспытам.

Гадзіну таму ўскрылі канверты з бланкамі, на якіх, дарэчы, пасля гэтага застаецца спецыяльная метка, якая адразу выдае, калі канверт ужо быў адкрыты раней. З боку Інстытута кантролю ведаў усе патрабаванні строга выкананыя, ніякіх нараканняў не было.

А вось ці выконваюць усе абітурыенты правілы, мы вырашылі спытаць у намесніка старшыні камісіі МДЛУ Паўла Глазко (відэа).

Афіцыйна тэсціраванне завершыцца ў гадзіну дня, першыя вынікі абітурыенты змогуць даведацца праз 10 дзён. Наступнае цэнтралізаванае тэсціраванне - руская мова. Яно пройдзе ў сераду, 14 чэрвеня. Апошні ўступны іспыт у нашай краіне пройдзе 2 ліпеня.

Мы прадоўжым сачыць за ходам першага дня цэнтралізаванага тэсціравання. Усе падрабязнасці ў наступных выпусках.