Мінскія пагадненні аднагалосна прыняў Савет Бяспекі ААН

18 февраля 2015

Савет Бяспекі ААН аднагалосна прыняў праект рэзалюцыі ў падтрымку выканання мінскіх пагадненняў, якія былі падпісаныя 12 лютага. Дакумент, што заклікае ўрэгуляваць сітуацыю на паўднёвым усходзе Украіны, быў прапанаваны Расіяй. Члены Савета Бяспекі ААН таксама заявілі аб поўнай павазе суверэнітэту, незалежнасці і тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны. Рэзалюцыю прынялі неўзабаве пасля таго, як Савет Бяспекі заклікаў усе бакі выконваць рэжым спынення агню.

Між тым, па словах назіральнікаў, у цэлым перамір'е на Данбасе выконваецца. Як паведамляюць інфармагенцтвы, працягваюцца баі за кантроль над горадам Дзябальцава. Ён з'яўляецца адным з буйных чыгуначных вузлоў, што звязвае Данецк і Луганск.