Мінабароны Расіі ў гэтыя хвіліны праводзіць брыфінг аб крушэнні малайзійскага "Боінга" ў Данбасе

17 сентября 2018
Ведамства ўдакладняе, што ракета, якой збілі рэйс MH17, была вырабленая ў 1986 годзе на Далгапрудненскім машынабудаўнічым заводзе. А 29 снежня таго ж года яна была перапраўленая ў вайсковую часць у раене Цярнопальскай вобласці Украіны. Пасля распаду Саюза ракета ў Расію не вярталася. Яна засталася ў веданні ўкраінскай арміі, сцвярджае Мінабароны Расіі. Нагадаем, самалет, які ляцеў з Амстэрдама ў Куала-Лумпур, разбіўся ў ліпені 2014. Усе 298 чалавек на яго борце загінулі.