Да двух павялічылася колькасць пацярпелых у прыгарадзе Парыжа

23 августа 2018

Нагадаем, сёння днём мужчына напаў на прахожых з нажом з крыкамі "Алах акбар". Яшчэ адзін чалавек сур'ёзна паранены. Злачынца ліквідавала паліцыя. Высветлілася, што некалькі гадоў таму яго абвінавачвалі ў падтрымцы тэрарызму. Адказнасць за напад узяла на сябе тэрарыстычная групоўка "Ісламская дзяржава". Аднак жандары пакуль схіляюцца да версіі, што гэта быў бытавы канфлікт, бо загінуўшымі, паводле папярэдніх звестак, аказаліся маці і сястра зламысніка.