Міністр гандлю ЗША задрамаў падчас прамовы Трампа

22 мая 2017

Сусветныя СМІ тым часам абмяркоўваюць канфуз, які адбыўся падчас учарашняга выступлення Дональда Трампа ў Эр-Рыядзе. У аб'ектывы тэлекамер трапіў 80-гадовы міністр гандлю ЗША Уілбур Рос, які задрамаў падчас прамовы прэзідэнта. Пры гэтым побач з міністрам сядзела дачка прэзідэнта Іванка. Яна, у адрозненне ад суседа, уважліва слухала бацьку. Саудаўская Аравія стала першай дзяржавай у дэбютным замежным турнэ Дональда Трампа.