Міністр спорту Канады Кент Хейр падаў у адстаўку

26 января 2018

Міністр спорту Канады Кент Хейр падаў у адстаўку пасля абвінавачання ў дамаганнях. Раней група жанчын у сацсетках распавяла, што Хейр, яшчэ калі быў дэпутатам заканадаўчага сходу, словамі дамагаўся іх, ад чаго яны пачуваліся небяспечна. Прэм'ер-міністр Канады Джасцін Труда запатрабаваў пачаць расследаванне, заявіўшы, што ўсе канадцы маюць права жыць і працаваць без якіх-небудзь уціскаў.

Паміж тым сам Джасцін Труда стаў любімчыкам фатографаў на Сусветным эканамічным форуме ў Давосе. На мерапрыемства палітык прыбыў у строгім касцюме і шкарпэтках з прынтам у выглядзе гумавых качанят.