Мільёны людзей па ўсім свеце адзначаюць Новы год па месяцавым календары

8 февраля 2016

Вогненную малпу, якая змяніла Драўляную авечку, сустракаў кожны пяты чалавек на Зямлі. У Кітаі свята вясны пачалося пад удары старажытнага звана, у той жа момант неба расфарбаваў салют. На вуліцах гарадоў не сціхае музыка, грымяць петарды. Кітайцы вераць, што шум адганяе злых духаў і прыносіць удачу. Згодна з усходнімі павер'ямі, год Малпы спрыяльны для ўзяцця шлюбу і нараджэння дзяцей. У год Авечкі многія кітайцы, якія вераць у прыкметы, на дзяцей не рашаліся - маўляў, зоркі не спрыяюць. Зараз у краіне чакаюць усплёск нараджальнасці, бо ўпершыню за 30 гадоў тут дазволілі мець дваіх дзяцей.