Мільёны крабаў апанавалі дарогі і пляжы на Кубе

28 апреля 2017

У ракападобных зараз шлюбны сезон. Таму яны выбраліся з навакольных лясоў і накіраваліся да бухт на паўднёвым узбярэжжы вострава. Там жаночыя асобіны адкладуць ікру, а затым крабы вернуцца ў свае пячоры. З-за міграцыі крабаў кубінскія ўлады ўвялі абмежаванні на рух транспарту. Адзначым, што гэтымі днямі ў рэгіён з'язджаюцца сотні турыстаў і эколагаў. Адны, каб панаглядаць за шлюбнымі гульнямі крабаў, доугія - зрабіць прыгожыя фатаграфіі на памяць.