Міхаіл Саакашвілі затрыманы па падазрэнні ў садзейнічанні злачынным арганізацыям

5 декабря 2017

Мы працягваем сачыць за падзеямі ў Кіеве. Міхаіл Саакашвілі затрыманы падчас следчых дзеянняў Генпракуратуры. Лідара "Руху новых сіл", экс-кіраўніка Адэскай вобласці падазраюць у садзейнічанні злачынным арганізацыям. Яму пагражае да пяці гадоў турмы. Калі пачаліся вобыскі, былы прэзідэнт Грузіі забраўся на дах 8-павярховага дома, дзе жыве, і пагражаў скокнуць. Праз некалькі хвілін яго ўсё ж знялі і сілай пасадзілі ў мікрааўтобус. Некалькі дзясяткаў чалавек паспрабавалі блакіраваць яго рух.

Сотні чалавек сабраліся ля дома Саакашвілі. Адзін з іх абліў сябе бензінам. Аператыўнікі паспрабавалі павезці палітыка на допыт, але па дарозе актывісты прабілі колы мікрааўтобуса і абкружылі яго. Невядомы спрабаваў пратараніць рады сілавікоў на машыне. Адна з прыхільніц Саакашвілі закідала паліцэйскіх яйкамі, другая разбіла шкло патрульнай машыны.