"Белавія" вывезе расійскіх турыстаў з Егіпта

26 марта 2020
Беларуская авіякампанія таксама дапамагла даставіць на радзіму расійскіх турыстаў, якія захраснулі ў Егіпце. Першая група ўжо вылецела ў аэрапорт Дамадзедава, сёння плануецца яшчэ адзін рэйс. Раней паведамлялася, што пакінуць Егіпет не могуць каля 2 тысяч расійскіх грамадзян. Авіязносіны спынены ў сувязі з каранавірусам.