Меры бяспекі былі ўзмоцненыя амаль па ўсёй планеце

1 января 2017

У Нью-Ёрку на святочных мерапрыемствах дзяжурылі ўзброеныя спецназаўцы і спецтэхніка.  Антыаўтамабільныя загароды на плошчах ледзь не кожнага буйнога еўрапейскага горада. Важна было не дапусціць тэрактаў з выкарыстаннем грузавікоў. У Кёльне паліцэйскіх значна больш, як летась.  А на пад'ездах да святочнай зоны ў Берліне бетонавыя блокі - абарона ад нападу для тых, хто мінулай ноччу назіраў за святочным феерверкам ля Брандэнбургскай брамы.