Ангела Меркель застаецца ля ўлады

25 сентября 2017

На выбарах у Германіі перамагла Ангела Меркель.

І адначасова прайграла. Яе блок страціў больш як 8 галасоў у параўнанні з 2013. Што датычыцца вынікаў, у Бундэстаг прайшлі 6 партый. У тым ліку ўльтраправыя - "Альтэрнатыва для Германіі". Менавіта яны "адкусілі" значную частку электарата ў спадарыні Канцлерын. Тым не менш, мы менавіта так ізноў называем Меркель, таму што ўжо зразумела - яна застаецца ля ўлады. Пытанне зараз у тым - як хутка атрымаецца дамовіцца аб кааліцыі. І пры чым тут "Ямайка"? Вікторыя Сянкевіч спыталася палітыкаў і экспертаў.

Мы знаходзімся ў штабе Партыі левых, дзе гэтымі хвілінамі 18.00 па Берліне, даведваемся пра вынікі галасавання. Паводле папярэдніх даных, яўка склала парадку 75%. І левыя ў бундэстаг праходзяць, але праходзяць і правыя.

Адразу ж па гарачых слядах пытаемся прэс-спікера левых Хана Харніша аб выніках і тым, як, на яго думку, новы парламент будзе працаваць з Беларуссю?

Так, у левых 9,2%, яны дабавілі, але зноў у апазіцыі. Там жа іх антаганісты, ультраправыя. Яны трэція ў гэтай гонцы, ім вераць амаль 13% выбаршчыкаў. Яны атрымаюць месцы ў наглядальных саветах няўрадавых арганізацый, а таксама ў нямецкай дэлегацыі ПАСЕ і нават у Парламенцкай Асамблеі НАТА. Загучыць голас правых папулістаў і ў наглядальных саветах шматлікіх сродкаў масавай інфармацыі.

2017 год становіцца пераломным годам для Германіі. Упершыню пасля Другой сусветнай вайны дзверы бундэстага адчыняюць ультраправыя. "Альтэрнатыва для Германіі" - у парламенце. Што тут згуляла? Накшталт бы і крызіс з бежанцамі ўжо не так хвалюе немцаў. Паводле даных апытання для нядзельнай газеты Welt am Sonntag, толькі траціна выбаршчыкаў гавораць аб тым, што тэма міграцыі важная. Значна больш турбуе немцаў роўны доступ да якаснай школьнай адукацыі. Тым не менш, галасы аддадзеныя. Парламент-2017 здзіўляе нас багаццем фарбаў: тут і чырвоныя левыя, і зялёныя, і правыя. Як будуць дамаўляцца палітычныя сілы? І якая кіруючая кааліцыя народзіцца з гэтых дамоўленасцяў?

Ужо сапраўды не будзе ў кіруючым блоку Марціна Шульца. Пасля абвяшчэння вынікаў (20.5%) ён адразу заяўляе - сацыял-дэмакраты ўзначаляць апазіцыю.

Марцін Шульц, старшыня Сацыял-дэмакратычнай партыі Германіі:

"Дваццаць з паловай працэнтаў мы разглядаем як мандат на ўзмацненне дэмакратыі. Мы павінны ўступіць у дэбаты за будучыню нашай краіны ў якасці моцнай апазіцыі. Мы зрабілі выдатную працу. Мы годна змагаліся, дзякую ўсім".

33% у Блока Ангелы Меркель гавораць аб крызісе даверу ўладзе. Тым не менш, яна супакойвае прыхільнікаў і заяўляе аб гатоўнасці стварыць кааліцыю.

Яе завуць Ямайка - па колерах партый. Чорны - сацыял-дэмакраты. Жоўты - ліберал-дэмакраты. І, вядома, зялёныя. Такой палітычнай кааліцыі на федэральным узроўні яшчэ не было. Чорна-жоўта-зялёнай "Ямайцы" будзе няпроста дасягнуць кампрамісу. Палітыкі могуць пачакаць вынікаў зямельных выбараў у Ніжняй Саксоніі, 15 кастрычніка. Каб узмацніць свае пазіцыі. А могуць і зусім давесці справу да выбараў паўторных.