Чарговая аварыя з удзелам маршруткі

4 июля 2019

Каля  Беразіно на трасе Мінск - Магілёў  у грузавога аўто ўзарвалася кола. З-за гэтага аўтамабіль сутыкнуўся з пасажырскай маршруткай. 

Як нам паведамілі ва ўпраўленні ДАІ вобласці, пацярпелых у выніку аварыі няма. Маршрутка атрымала механічныя пашкоджанні.